Вужанка
Вужанка. Новы артыкул пра капліцу
ў Вужанцы (Нясьвіскі раён). Ці не 16-17 (!) гэта
стагоддзе?
Стыль: Рэнэсанс
Год пабудовы: канец 16-17 ст. (?)
Вужанка. Скляпеньні дужа падобны на скляпеньні
касьцёлаў канца 16-17 стагоддзя (глядзіце суседнія вёскі: Дзераўная,
Новы Сьвержань, а таксама Чарнаўчыцы Берасьцейскага раёну). Усе
гэтыя касьцёлы фундаваліся Радзівіламі, мо і гэта іхняя капліца?
Да Нясьвіжа каля 10 кілёмэтраў...
Цікавасьць таксама выклікае несімэтрычна прыбудаваная
капліца(?). У ёй раней знаходзіўся алтар.
Ужо ў наш час капліца была абкладзена да франтонаў
цэглаю (сьцены пранізвалі вялізарныя расколіны).
P.S. (01.06.2006). Па апошнім дадзеным, нашае
датаваньне будынку 16-17 стагоддзямі мае прыхільнікаў. Выказваецца
думка, што пабудовай капліцы ў вёсцы Вужанка займаліся нясьвіскія
бэрнардыны...
Старонка энцыкляпэдыі -
Вужанка. Націснуўшы на кнопку з фотакамэрай, вашай увазе (на CD)
будзе прапанаваны фоташэраг здымкаў (звычайна памерам 1024x768
і сярэдняй колькасьцю па 10 здымкаў на касьцёл): агульны від,
элемэнты фасадаў, інтэр'еры, Вужанка і г.д.
Вужанка:

Вужанка:


|