Шпалеры на рабочы стол разрахаваньнем 1024 х
768. Сталыя абнаўленьні.
Відзы. Такі здымак можна зрабіць толькі ўвёсну,
бо ўлетку з-за зяляніны бачны толькі шпілі. А на Браслаўскія азёры
ўсе едуць толькі ўлетку... А мы вось зьезьдзілі 29 сакавіка. І
пакупаліся (25 секунд) у Браславе і здымак гэты зрабілі. Так што,
зайздросьце!
Паставы. Шэдэўр.

Губін. Чырвоная восень 2006.

Дрысьвяты. Каб, насамрэч, вось так гонтай накрыць...

Ганута. Капліца патанае ў аблоках і зяляніне.

Бабруйшчына. Туманы, туманы...

Вялікая Бераставіца. Афрыканскае дрэва перад
касьцёлам.

Міхалішкі. Сармацкае барока.

Васілішкі. Апошнія хвіліна перад заходам сонца.

Менск. Касьцёл сьвятога Язэпа і цяжкія хмары.

Пеляса. Касьцёл сьвятога Ліна. Урачыстасьць і
ўзьнёсласьць.

Вёска Вілейка. Карабель руінаў.

Менск. Шпілі Катэдры і адноўленай ратушы.


|