Росица
Росица. Трагедыя
ў вёсцы Росіца (Росица).
Стыль: Нэараманскі
Год пабудовы: 1914
Росица. Касьцёл пабудаваны па
фундацыі Лапацінскіх.
Нядаўна скончыўся бэатыфікацыйны працэс Росіцкіх
мучанікаў. Яго вынікі нясуць радасьць каталікам - Сьвяты Айцец
Ян Павел ІІ абвясьціў росіцкіх кс. Юры Кашыру і Антонія Ляшчэвіча
блаславёнымі...
Латыскія, эстонскія і украінскія карнікі палілі
людзей па ўсёй акрузе і не абмінулі яны і Росіцы. Улетку 1942
г. у часе Росіцкай трагедыі ў агні загінула 1528 чалавек, сярод
іх і гэтыя ксяндзы, якія вырашылі не пакідаць людзей (каталікоў
і праваслаўных) і пайсьці разам зь імі на спаленьне...
"Загадана было і сёстрам эўхарысткам ісьці
ў касьцёл. Прыйшлі туды і сьвятары. Кс. Ляшчэвіч заняў месца пры
алтары і загаварыў да людзей, супакойваючы іх і нагадваючы, што
чалавек у часе небяспекі заўсёды павінен кіраваць сваю душу да
Бога. Тым больш, ён павінен адыходзіць у вечнасьць, паяднаны з
Богам. А таму тут ёсьць яны, сьвятары, якія гатовыя разьдзяліць
лёс людзей. Зараз яны будуць спавядаць, кожны можа ачысьціць сваю
душу, каб, калі спатрэбіцца, стаць перад Богам з чыстым сумленьнем.
Пакрысе людзі пачынаюць супакойвацца, да канфэсіяналяў выстройваюцца
чэргі. Сьвятары пачынаюць споведзь. Людзі моляцца. Але калі чарговы
раз расчыняюцца дзьверы і карнікі ўпіхваюць новую групу людзей,
зноў , усчыняецца крык і енк. Тады кс. Ляшчэвіч перапыняе споведзь
і зноў пачынае гаварыць, заахвочвае толькі што прыбылых да споведзі.
— Ні да таго дня, ні пазьней, - успамінае с. Ядвіга Віршута, -
я не мела такой споведзі, як тады, у замкнёным касьцёле, перад
абліччам сьмерці. Настолькі дасканалы быў жаль за грахі, за абразу
Бога сваімі нягоднымі ўчынкамі і думкамі."
Скарочана. Паводле Ірыны Жарнасек.
Старонка энцыкляпэдыі -
Росица. Націснуўшы на кнопку з фотакамэрай, вашай увазе (на CD)
будзе прапанаваны фоташэраг здымкаў (звычайна памерам 1024x768
і сярэдняй колькасьцю па 10 здымкаў на касьцёл): агульны від,
элемэнты фасадаў, інтэр'еры, Росица і г.д.
Росица:


|