Фотаэнцыкляпэдыя "Нашы касьцёлы" - Rosice

Rosice...

Фотаэнцыкляпэдыя           "Нашы Касьцёлы"

Rosice



    Rosice. Трагедыя ў вёсцы Росіца (Rosice).

Стыль: Нэараманскі
Год пабудовы: 1914

    Rosice. Касьцёл пабудаваны па фундацыі Лапацінскіх.
    Нядаўна скончыўся бэатыфікацыйны працэс Росіцкіх мучанікаў. Яго вынікі нясуць радасьць каталікам - Сьвяты Айцец Ян Павел ІІ абвясьціў росіцкіх кс. Юры Кашыру і Антонія Ляшчэвіча блаславёнымі...
    Латыскія, эстонскія і украінскія карнікі палілі людзей па ўсёй акрузе і не абмінулі яны і Росіцы. Улетку 1942 г. у часе Росіцкай трагедыі ў агні загінула 1528 чалавек, сярод іх і гэтыя ксяндзы, якія вырашылі не пакідаць людзей (каталікоў і праваслаўных) і пайсьці разам зь імі на спаленьне...
    "Загадана было і сёстрам эўхарысткам ісьці ў касьцёл. Прыйшлі туды і сьвятары. Кс. Ляшчэвіч заняў месца пры алтары і загаварыў да людзей, супакойваючы іх і нагадваючы, што чалавек у часе небяспекі заўсёды павінен кіраваць сваю душу да Бога. Тым больш, ён павінен адыходзіць у вечнасьць, паяднаны з Богам. А таму тут ёсьць яны, сьвятары, якія гатовыя разьдзяліць лёс людзей. Зараз яны будуць спавядаць, кожны можа ачысьціць сваю душу, каб, калі спатрэбіцца, стаць перад Богам з чыстым сумленьнем. Пакрысе людзі пачынаюць супакойвацца, да канфэсіяналяў выстройваюцца чэргі. Сьвятары пачынаюць споведзь. Людзі моляцца. Але калі чарговы раз расчыняюцца дзьверы і карнікі ўпіхваюць новую групу людзей, зноў , усчыняецца крык і енк. Тады кс. Ляшчэвіч перапыняе споведзь і зноў пачынае гаварыць, заахвочвае толькі што прыбылых да споведзі. — Ні да таго дня, ні пазьней, - успамінае с. Ядвіга Віршута, - я не мела такой споведзі, як тады, у замкнёным касьцёле, перад абліччам сьмерці. Настолькі дасканалы быў жаль за грахі, за абразу Бога сваімі нягоднымі ўчынкамі і думкамі."
    Скарочана. Паводле Ірыны Жарнасек.

Старонка энцыкляпэдыі - Rosice. Націснуўшы на кнопку з фотакамэрай, вашай увазе (на CD) будзе прапанаваны фоташэраг здымкаў (звычайна памерам 1024x768 і сярэдняй колькасьцю па 10 здымкаў на касьцёл): агульны від, элемэнты фасадаў, інтэр'еры, Rosice і г.д.      

Rosice:

Rosice

 

 

 

АБ'ЁМНЫЯ ВЫВЕСКІ

 

www.hramy.com