Пружаны
Пружаны. У 1939 г. вікарыем
у пружанскі касьцёл пасьля заканчэньня Вышэйшае духоўнае сэмінарыі
ў Пінску быў накіраваны сучасны кардынал Казімір Сьвёнтак.
Стыль: Нэаклясыцызм
Год пабудовы: 1881
Пружаны. 21 сьнежня 1878 г.
быў зацьверджаны праект, а праз 2 гады пружанскі касьцёл быў
высьвечаны. Касьцёл 19 красавіка 1951г. быў зачынены і перададзены
пад Дом культуры. У 98-м была праведзена рэстаўрацыя й касьцёл
у Пружанах высьвецілі нанава.
У 1939 г. вікарыем у касьцёл пасьля заканчэньня
Вышэйшае духоўнае сэмінарыі ў Пінску быў накіраваны сучасны
кардынал Казімір Сьвёнтак. У выніку перасьледаваньня каталіцызму
ён быў арыштаваны і асуджаны на сьмерць. Два месяцы знаходзіўся
ў камэры сьмерці. З камэры сьмяротнікаў яго вызваліў прыход
немцаў. Аднак 17 сьнежня 1944 г. малады сьвятар зноў быў арыштаваны
і асуджаны на 10 гадоў лягероў, дзе цяжка працаваў спачатку
ў Сібіры, а потым за Палярным кругам у Інце каля Варкуты (Расея).
Старонка энцыкляпэдыі
- Пружаны. Націснуўшы на кнопку з фотакамэрай, вашай увазе (на
CD) будзе прапанаваны фоташэраг здымкаў (звычайна памерам 1024x768
і сярэдняй колькасьцю па 10 здымкаў на касьцёл): агульны від,
элемэнты фасадаў, інтэр'еры, Пружаны і г.д.
Пружаны:

Пружаны:


|