Nieśwież
Nieśwież. Пра Нясьвіж. Наш жарт, чы наша праўда ?
Стыль: Нясьвіскае барока
Год пабудовы: 1587-93
Nieśwież.
Папярэджаньне: артыкул зьяўляецца ў пэўнай ступені правакацыяй
(у добрым сэнсе гэтага слова).
Раней нясьвіскі езуіцкі касьцёл лічыўся ПЕРШЫМ у сьвеце
помнікам беларускага стылю "дзівацтва", чы як у нас
тады казалі стылю "вычварэнства", што ўжо па-італійску
потым загучала як - "барока". Чаму Эўропа згубіла сапраўдную
назву гэтага стылю? Невядома...
Кароткая гісторыя ўзьнікненьня НАШАГА стылю:
1. Рым 1575-1584. Перабудова архітэктарам Джакамай
дэля Портай рэнэсанснага фасаду касьцёлу Іль-Джэзу на барочны,
будаўніцтва якога (касьцёлу) ў 1568 годзе пачаў Джакама Бароцьці
да Віньёла. Зараз гэты касьцёл лічыцца першым касьцёлам з, без
сумніву, барочнымі элемэнтамі.
2. Нэапаль 1584-1601. Перабудова рэнэсаснага палацу
"Палаццо Сансеверыно" пад касьцёл Джэзу Нуова. Ад знакамітага
палацу, які спэцыялісты называюць найвышэйшым дасягненьнем архітэктуры
Адраджэньня Нэапалю, перайшоў найшыкоўнейшы гранавіты фасад.
3. Нясьвіж (Nieśwież) 1587-93. Пабудова
вучнем Віньёлы, удзельнікам дзьвух вышэйузгаданых будоўляў, дойлідам,
які працаваў з Мікелянджала, духовым спадкаемцам ідэяў Леанарда
да Вінчы, геніяльным архітэктарам Джавані (Ян) Марыя Бэрнардоні,
першага ў сьвеце храму ў стылі барока. Прычым, храм быў ужо заплянаваны
ў новым чыстым стылі, ў адрозьненьне ад рымскіх і нэапальскіх
усё ж такі стылёва мяшаных пабудоваў (праўда што і гэта былі ўжо
далёка ня першыя пабудовы з элемэнтамі стылю барока). Храм пабудаваны
па праектным чарцяжы (першым чарцяжы на землях Цэнтральнае Эўропы),
загадзя ўзгаднёным з архітэктарам і фундатарам Радзівілам Сіроткай,
які 13 год актыўна ўплываў на творчы працэс пабудовы і канешне
ж стаў суатарам шэдэўру і новага стылю. Менавіта дзякуючы Сіротцы,
храм НЯ стаў копіяй сабору Іль Джэзу, а стаў першым помнікам новага
архітэктурнага стылю.
4. Тысячаразовае паўтарэньне і ў самой Беларусі, і
па-за яе межамі храмаў гэтага тыпу.
Так чаму ж назва беларускага стылю - "Дзівацтва" гучыць
зараз па-італійску, калі першы барочны храм быў пабудаваны ў нас?
Можа з-за таго, што дойлід быў італійцам? Але ж свае здольнасьці
ўклаў у гэты храм і наш архітэктар М. Радзівіл, які свае таленты
дойліда ня раз яскрава даказаў пры пабудове розных сьвятыняў і
раней, і ўжо пасьля пабудовы нясьвіскага касьцёлу...
P.S. Палякі называюць гэтае раньняе барока "Кракаўскім
барока". І гэта, неглядічы на тое, што кракаўскі Петрапаўлаўскі
касьцёл на дзясятак год маладзейшы за наш храм стылю "Нясьвіскага
барока". Адкінем комплексы і мы.
Старонка энцыкляпэдыі -
Nieśwież. Націснуўшы на кнопку з фотакамэрай, вашай
увазе (на CD) будзе прапанаваны фоташэраг здымкаў (звычайна памерам
1024x768 і сярэдняй колькасьцю па 10 здымкаў на касьцёл): агульны
від, элемэнты фасадаў, інтэр'еры, Nieśwież і г.д.
Nieśwież:


|