Несвиж
Несвиж. Пра Нясьвіж. Наш жарт,
чы наша праўда ?
Стыль: Нясьвіскае барока
Год пабудовы: 1587-93
 Несвиж.
Папярэджаньне: артыкул зьяўляецца ў пэўнай ступені правакацыяй
(у добрым сэнсе гэтага слова).
Раней нясьвіскі езуіцкі касьцёл лічыўся ПЕРШЫМ у сьвеце
помнікам беларускага стылю "дзівацтва", чы як у нас
тады казалі стылю "вычварэнства", што ўжо па-італійску
потым загучала як - "барока". Чаму Эўропа згубіла сапраўдную
назву гэтага стылю? Невядома...
Кароткая гісторыя ўзьнікненьня НАШАГА стылю:
1. Рым 1575-1584. Перабудова архітэктарам Джакамай
дэля Портай рэнэсанснага фасаду касьцёлу Іль-Джэзу на барочны,
будаўніцтва якога (касьцёлу) ў 1568 годзе пачаў Джакама Бароцьці
да Віньёла. Зараз гэты касьцёл лічыцца першым касьцёлам з, без
сумніву, барочнымі элемэнтамі.
2. Нэапаль 1584-1601. Перабудова рэнэсаснага палацу
"Палаццо Сансеверыно" пад касьцёл Джэзу Нуова. Ад знакамітага
палацу, які спэцыялісты называюць найвышэйшым дасягненьнем архітэктуры
Адраджэньня Нэапалю, перайшоў найшыкоўнейшы гранавіты фасад.
3. Нясьвіж (Несвиж) 1587-93. Пабудова вучнем Віньёлы,
удзельнікам дзьвух вышэйузгаданых будоўляў, дойлідам, які працаваў
з Мікелянджала, духовым спадкаемцам ідэяў Леанарда да Вінчы, геніяльным
архітэктарам Джавані (Ян) Марыя Бэрнардоні, першага ў сьвеце храму
ў стылі барока. Прычым, храм быў ужо заплянаваны ў новым чыстым
стылі, ў адрозьненьне ад рымскіх і нэапальскіх усё ж такі стылёва
мяшаных пабудоваў (праўда што і гэта былі ўжо далёка ня першыя
пабудовы з элемэнтамі стылю барока). Храм пабудаваны па праектным
чарцяжы (першым чарцяжы на землях Цэнтральнае Эўропы), загадзя
ўзгаднёным з архітэктарам і фундатарам Радзівілам Сіроткай, які
13 год актыўна ўплываў на творчы працэс пабудовы і канешне ж стаў
суатарам шэдэўру і новага стылю. Менавіта дзякуючы Сіротцы, храм
НЯ стаў копіяй сабору Іль Джэзу, а стаў першым помнікам новага
архітэктурнага стылю.
4. Тысячаразовае паўтарэньне і ў самой Беларусі, і
па-за яе межамі храмаў гэтага тыпу.
Так чаму ж назва беларускага стылю - "Дзівацтва" гучыць
зараз па-італійску, калі першы барочны храм быў пабудаваны ў нас?
Можа з-за таго, што дойлід быў італійцам? Але ж свае здольнасьці
ўклаў у гэты храм і наш архітэктар М. Радзівіл, які свае таленты
дойліда ня раз яскрава даказаў пры пабудове розных сьвятыняў і
раней, і ўжо пасьля пабудовы нясьвіскага касьцёлу...
P.S. Палякі называюць гэтае раньняе барока "Кракаўскім
барока". І гэта, неглядічы на тое, што кракаўскі Петрапаўлаўскі
касьцёл на дзясятак год маладзейшы за наш храм стылю "Нясьвіскага
барока". Адкінем комплексы і мы.
Старонка энцыкляпэдыі -
Несвиж. Націснуўшы на кнопку з фотакамэрай, вашай увазе (на CD)
будзе прапанаваны фоташэраг здымкаў (звычайна памерам 1024x768
і сярэдняй колькасьцю па 10 здымкаў на касьцёл): агульны від,
элемэнты фасадаў, інтэр'еры, Несвиж і г.д.
Несвиж:


|