Нясьвіж
Нясьвіж. Пра Нясьвіж. Наш жарт,
чы наша праўда ?
Стыль: Нясьвіскае барока
Год пабудовы: 1587-93
 Нясьвіж.
Папярэджаньне: артыкул зьяўляецца ў пэўнай ступені правакацыяй
(у добрым сэнсе гэтага слова).
Раней нясьвіскі езуіцкі касьцёл лічыўся ПЕРШЫМ у сьвеце
помнікам беларускага стылю "дзівацтва", чы як у нас
тады казалі стылю "вычварэнства", што ўжо па-італійску
потым загучала як - "барока". Чаму Эўропа згубіла сапраўдную
назву гэтага стылю? Невядома...
Кароткая гісторыя ўзьнікненьня НАШАГА стылю:
1. Рым 1575-1584. Перабудова архітэктарам Джакамай
дэля Портай рэнэсанснага фасаду касьцёлу Іль-Джэзу на барочны,
будаўніцтва якога (касьцёлу) ў 1568 годзе пачаў Джакама Бароцьці
да Віньёла. Зараз гэты касьцёл лічыцца першым касьцёлам з, без
сумніву, барочнымі элемэнтамі.
2. Нэапаль 1584-1601. Перабудова рэнэсаснага палацу
"Палаццо Сансеверыно" пад касьцёл Джэзу Нуова. Ад знакамітага
палацу, які спэцыялісты называюць найвышэйшым дасягненьнем архітэктуры
Адраджэньня Нэапалю, перайшоў найшыкоўнейшы гранавіты фасад.
3. Нясьвіж 1587-93. Пабудова вучнем Віньёлы, удзельнікам
дзьвух вышэйузгаданых будоўляў, дойлідам, які працаваў з Мікелянджала,
духовым спадкаемцам ідэяў Леанарда да Вінчы, геніяльным архітэктарам
Джавані (Ян) Марыя Бэрнардоні, першага ў сьвеце храму ў стылі
барока. Прычым, храм быў ужо заплянаваны ў новым чыстым стылі,
ў адрозьненьне ад рымскіх і нэапальскіх усё ж такі стылёва мяшаных
пабудоваў (праўда што і гэта былі ўжо далёка ня першыя пабудовы
з элемэнтамі стылю барока). Храм пабудаваны па праектным чарцяжы
(першым чарцяжы на землях Цэнтральнае Эўропы), загадзя ўзгаднёным
з архітэктарам і фундатарам Радзівілам Сіроткай, які 13 год актыўна
ўплываў на творчы працэс пабудовы і канешне ж стаў суатарам шэдэўру
і новага стылю. Менавіта дзякуючы Сіротцы, храм НЯ стаў копіяй
сабору Іль Джэзу, а стаў першым помнікам новага архітэктурнага
стылю.
4. Тысячаразовае паўтарэньне і ў самой Беларусі, і
па-за яе межамі храмаў гэтага тыпу.
Так чаму ж назва беларускага стылю - "Дзівацтва" гучыць
зараз па-італійску, калі першы барочны храм быў пабудаваны ў нас?
Можа з-за таго, што дойлід быў італійцам? Але ж свае здольнасьці
ўклаў у гэты храм і наш архітэктар М. Радзівіл, які свае таленты
дойліда ня раз яскрава даказаў пры пабудове розных сьвятыняў і
раней, і ўжо пасьля пабудовы нясьвіскага касьцёлу...
P.S. Палякі называюць гэтае раньняе барока "Кракаўскім
барока". І гэта, неглядічы на тое, што кракаўскі Петрапаўлаўскі
касьцёл на дзясятак год маладзейшы за наш храм стылю "Нясьвіскага
барока". Адкінем комплексы і мы.
Старонка энцыкляпэдыі - Нясьвіж.
Націснуўшы на кнопку з фотакамэрай, вашай увазе (на CD) будзе
прапанаваны фоташэраг здымкаў (звычайна памерам 1024x768 і сярэдняй
колькасьцю па 10 здымкаў на касьцёл): агульны від, элемэнты фасадаў,
інтэр'еры, Нясьвіж і г.д.
Нясьвіж:


|