Минск
Минск. Артыкул пра Чырвоны касьцёл
і яго архітэктурныя паралелі ў Нямеччыне (Кёльн, Бамберг) і ў
Польшчы (Jutrosin):
Стыль: "Надрэйнскі рамантызм"
Год пабудовы: 1905-1910 гг.
Минск. Чырвоны касьцёл - неафіцыйная
архікатэдра Беларусі.
Фундаваны Эдвардам Вайніловічам - актыўным удзельнікам
беларускага руху, членам Дзяржаўнага савета Расейскае імпэрыі
як помнік аб сваіх памерлых дзецях Сымону і Алене.
Пабудаваны паводле праекта архітэктара Т.Пайздэрскага
(адначасова праект рэалізаваны ў Ютросіне (Jutrosin, Польшча).
Фундатарамі касьцёлу сьвятое Альжбэты ў Ютросіне былі нашы Чартарыйскія,
таму зараз велькім здабыткам храму лічацца вітражы з гербамі "Пагоня"
працы Язэпа Мэхофэра. Касьцёл мае аналёгіі з раманскім саборам
у Бамбергу (Нямеччына), касьцёлам сьв. Апосталаў у Кёльне.
"Я пачаў знаёміцца з узорамі і разнастайнымі
архітэктурнымі канцэпцыямі. Не жадаў спыняцца на гатычным стылі,
па-першае, таму, што ён стаў вельмі распаўсюджаным на той час
пры будаўніцтве каталіцкіх сьвятыняў, па-другое, таму, што вельмі
адрозніваўся ад стылю праваслаўных храмаў, якія існавалі ў нашым
краі, і гэтым як бы падкрэсьліваў падзел у веравызнаньні клясаў
нашага грамадства, і я спыніўся на раманскім стылі на час, калі
ўсходняя царква існавала ў еднасьці з Рымам", - казаў спадар
Эдвард. Магчыма таму, сёньня касьцёл зьяўляецца экумэнічным цэнтрам
Беларусі.
Тут у 1996 годзе распачаў сваю працу першы ў
гісторыі Беларусі Сінод Рыма-каталіцкага Касьцёла. У гонар гэтае
падзеі перад касьцёлам зьявілася бронзавая фігура Міхала Арханёла
работы скульптара І.Голубева.
У дольнай залі часова праходзяць службы грэка-каталіцкай
парафіі іконы Маці Божае Нястомнае Дапамогі.
Старонка энцыкляпэдыі - Минск. Націснуўшы
на кнопку з фотакамэрай, вашай увазе (на CD) будзе прапанаваны
фоташэраг здымкаў (звычайна памерам 1024x768 і сярэдняй колькасьцю
па 10 здымкаў на касьцёл): агульны від, элемэнты фасадаў, інтэр'еры,
Минск і г.д.
Минск:


vyveski.org
Наружная
реклама в Минске vyveski.org
|