Лужкі
Лужкі. Артыкул пра касьцёл у вёсцы Лужкі і трохі
пра Браціславу...
Стыль: Позьняе барока
Год пабудовы: 1744-56
Лужкі. Да распаду Саюза лічылася,
што касьцёл трынітарыяў у Браціславе - адзіны ў цэнтральнай Эўропе
храм з курданёрным фасадам. Але ў нас такіх два - касьцёл піяраў
у вёсцы Лужкі і Андрэеўскі касьцёл у Слоніме, а таксама яшчэ некалькі
уніяцкіх цэркваў (вёска Вольна Баранавіцкага раёну), ці напрыклад,
найбуйнейшы ў нашай частцы цэнтральнай Эўропы кляштар картузаў
у Бярозе Картузскай.
У пэрыяд Контррэфармацыі і ў наступнае стагоддзе
на землях Беларусі зьявіліся касьцёлы і кляштары, якія і па зьнешніх
памерах, і па ўзроўні дэкору, і паводле пляніроўкі не толькі не
саступалі агульнаэўрапэйскім узорам, але часам і пераўзыходзілі
іх . Адзін з шэрагу гэтых храмаў - касьцёл піяраў у вёсцы Лужкі.
Дык гэта ўвогуле чыстая Браціслава (касьцёл трынітарыяў у Браціславе
на фота справа).
Старонка энцыкляпэдыі -
Лужкі. Націснуўшы на кнопку з фотакамэрай, вашай увазе (на CD)
будзе прапанаваны фоташэраг здымкаў (звычайна памерам 1024x768
і сярэдняй колькасьцю па 10 здымкаў на касьцёл): агульны від,
элемэнты фасадаў, інтэр'еры, Лужкі і г.д.
Лужкі:

|