Кублічы
Кублічы. Пад час вайны ўзарваны ня быў...
Стыль: барока
Год пабудовы: 1642
 Кублічы.
Касьцёл пабудаваны па фундацыі (1642 г.)
полацкага стольніка Юзафа Клакоцкага.
 У 1867 годзе касьцёл быў перададзены праваслаўным, а каталікам
было толькі дазволена забраць усё з касьцёлу, што тыя з прагнасьцю
і зрабілі; былі адарваныя нават часткі амбоны. Народ вынес з касьцёла
цудоўны абраз і ўсе касьцёльныя рэчы. Усё гэта ў жалобнай працэсіі,
ў якой брала ўдзел мноства народу, перанесьлі да касьцёла ў Селішчах,
пад гукі званоў.
 Пад час апошняе вайны немцы скінулі на вёску тры трохсоткіляграмовыя
бомбы, але ніводная зь іх не ўзарвалася. Праўда, адна з бомбаў
усё ж такі нязначна пашкодзіла храм, прабіўшы дах, яна і цяпер
ляжыць недзе ў сутарэньнях. Але, што не зрабілі цяжкія бомбы,
зрабіла адная сям'я, якая наладзіла прыкладна ў 1948 годзе аж
цэлы бізнэс па разбору касьцёла на цэглу, ад вежаў да падмуркаў.
 На здымку пад нумарам 92 - уваход у сутарэньні пад апсідай, пераробленыя
пад гаспадарчыя патрэбы.
Старонка энцыкляпэдыі -
Кублічы. Націснуўшы на кнопку з фотакамэрай, вашай увазе (на CD)
будзе прапанаваны фоташэраг здымкаў (звычайна памерам 1024x768
і сярэдняй колькасьцю па 10 здымкаў на касьцёл): агульны від,
элемэнты фасадаў, інтэр'еры, Кублічы і г.д.
Кублічы:


|