Kublicze
Kublicze. Пад час вайны ўзарваны ня быў...
Стыль: барока
Год пабудовы: 1642
 Kublicze.
Касьцёл пабудаваны па фундацыі (1642 г.)
полацкага стольніка Юзафа Клакоцкага.
 У 1867 годзе касьцёл быў перададзены праваслаўным,
а каталікам было толькі дазволена забраць усё з касьцёлу, што
тыя з прагнасьцю і зрабілі; былі адарваныя нават часткі амбоны.
Народ вынес з касьцёла цудоўны абраз і ўсе касьцёльныя рэчы. Усё
гэта ў жалобнай працэсіі, ў якой брала ўдзел мноства народу, перанесьлі
да касьцёла ў Селішчах, пад гукі званоў.
 Пад час апошняе вайны немцы скінулі на вёску
тры трохсоткіляграмовыя бомбы, але ніводная зь іх не ўзарвалася.
Праўда, адна з бомбаў усё ж такі нязначна пашкодзіла храм, прабіўшы
дах, яна і цяпер ляжыць недзе ў сутарэньнях. Але, што не зрабілі
цяжкія бомбы, зрабіла адная сям'я, якая наладзіла прыкладна ў
1948 годзе аж цэлы бізнэс па разбору касьцёла на цэглу, ад вежаў
да падмуркаў.
 На здымку пад нумарам 92 - уваход у сутарэньні
пад апсідай, пераробленыя пад гаспадарчыя патрэбы.
Старонка энцыкляпэдыі -
Kublicze. Націснуўшы на кнопку з фотакамэрай, вашай увазе (на
CD) будзе прапанаваны фоташэраг здымкаў (звычайна памерам 1024x768
і сярэдняй колькасьцю па 10 здымкаў на касьцёл): агульны від,
элемэнты фасадаў, інтэр'еры, Kublicze і г.д.
Kublicze:


|