Iwje
Iwje. Апошняе датаваньне гэта 1491-95 гады...!
Стыль: Готыка, барока
Год пабудовы: 1491-95 - касьцёл,
17 ст - вежы, 1-я палова 17 ст.- кляштар
Iwje. Касьцёл у Іўі (Iwje) фундаваны
троцкім ваяводам маршалкам Вялікага княства Літоўскага Пётрай
Яновічам з роду Мандзігіраў. На працягу сваёй гісторыі больш чым
паўстагодзя касьцёл належаў арыянам, потым кальвіністам.
Цэгла, выкарыстаная пры пабудове блізкая да
цэглы, прасочанай у такіх помніках ., як Лідскі замак (1 пал.
14 ст.), Мірскі замак, Супральская царква, Храм сьвятога Мікалая
ў Вільні. Каля заходняга і паўднёвага фасадаў былі расчышчаны
падмуркі старых контрфорсаў шырынёй 1,2 м. Іх вынас ад зьнешняй
плоскасьці сьцен складае 1,6-1,7м.
Першапачаткова інтэр'ер касьцёла не перакрывалі
скляпеньні, хоць яны і былі заплянаваныя (не былі перакрыты магчыма
з-за сьмерці фундатара). Калі б унутраная прастора была перакрыта
скляпеньнямі, то гэта б было трохнефавае збудаваньне з прэсьбітэрыем
і шматграннай апсідай. У кожным нефе плянавалася па тры травеі.
Цэнтральны неф атрымаўся б шырэйшым за бакавыя. Аналягічны тып
касьцёла атрымаў шырокі распаўсюд у архітэктуры Германіі, Польшчы.
Старонка энцыкляпэдыі (Iwje).
Націснуўшы на кнопку з фотакамэрай, вашай увазе (на CD) будзе
прапанаваны фоташэраг здымкаў (звычайна памерам 1024x768 і сярэдняй
колькасьцю па 10 здымкаў на касьцёл): агульны від, элемэнты фасадаў,
інтэр'еры, Iwje і г.д.
Iwje:


|