Ішкальдзь
Ішкальдзь. Нягледзячы на шматлікія
рамонты касьцёл у Ішкальдзі захаваў амаль першапачатковы выгляд.
Стыль: Готыка
Год пабудовы: 1471-1472
Ішкальдзь. Рарытэт сярэднявечнае
позьняе готыкі. Па форме пляну касьцёл не мае прамых паралеляў
у архітэктуры Беларусі і Летувы. Нягледзячы на шматлікія рамонты
касьцёл у Ішкальдзі захаваў амаль першапачатковы выгляд. У адрозненьне
ад помнікаў першае паловы 16 ст. на франтоне касьцёла нішы не
ўтвараюць асобных ярусаў, што пазбавіла храм статычнасьці, надало
яму маляўнічасьці. Нішы, відаць, бяліліся, і гэты дэкор выглядаў
вельмі эфэктна на фоне муроўкі з чырвонае цэглы. Першапачаткова
храм быў накрыты паўцыркульнаю зялёнаю дахоўкаю.
Старонка энцыкляпэдыі
- Ішкальдзь. Націснуўшы на кнопку з фотакамэрай, вашай увазе
(на CD) будзе прапанаваны фоташэраг здымкаў (звычайна памерам
1024x768 і сярэдняй колькасьцю па 10 здымкаў на касьцёл): агульны
від, элемэнты фасадаў, інтэр'еры, Ішкальдзь і г.д.
Ішкальдзь:

Ішкальдзь:


|