Ишкольдь
Ишкольдь.
Нягледзячы на шматлікія рамонты касьцёл у Ішкальдзі захаваў
амаль першапачатковы выгляд.
Стыль: Готыка
Год пабудовы: 1471-1472
Ишкольдь. Рарытэт сярэднявечнае
позьняе готыкі. Па форме пляну касьцёл не мае прамых паралеляў
у архітэктуры Беларусі і Летувы. Нягледзячы на шматлікія рамонты
касьцёл у Ішкальдзі (Ишкольдь) захаваў амаль першапачатковы
выгляд. У адрозненьне ад помнікаў першае паловы 16 ст. на франтоне
касьцёла нішы не ўтвараюць асобных ярусаў, што пазбавіла храм
статычнасьці, надало яму маляўнічасьці. Нішы, відаць, бяліліся,
і гэты дэкор выглядаў вельмі эфэктна на фоне муроўкі з чырвонае
цэглы. Першапачаткова храм быў накрыты паўцыркульнаю зялёнаю
дахоўкаю.
Старонка энцыкляпэдыі
- Ишкольдь. Націснуўшы на кнопку з фотакамэрай, вашай увазе
(на CD) будзе прапанаваны фоташэраг здымкаў (звычайна памерам
1024x768 і сярэдняй колькасьцю па 10 здымкаў на касьцёл): агульны
від, элемэнты фасадаў, інтэр'еры, Ишкольдь і г.д.
Ишкольдь:

Ишкольдь:


|