3.12.2010. Напрыкацы 2010 году фільм "Нашы касцёлы" тройчы трансляваўся на тэлеканале "TRWAM" (Польшча).
21.10.2010. Маем гонар паведаміць - Каталіцкае краязнаўчае таварыства "Conscius mei" выкупіла гістарычную ўваходную бронзавую табліцу Чырвонага касцёла ў прыватнага калекцыянера. Табліца, што ўтрымлівае барэльефы Эдварда Вайніловіча і Чырвонага касцёла была усталявана і асвячана Мітрапалітам Тадэўшам Кандрусевічам падчас святочнай Сумы, што адпраўлялася ў гонар 100-годдзя Чырвонага касцёла.
Падрабязней пра вяртанне ў касцёл табліцы Эварда Вайніловіча можна пачытаць тут:
11.10.2010. Фільм "Нашы касцёлы" стаў лаўрэатам фестывалю "POLSKIE OJCZYZNY", што ладзіцца Паланійнай Акадэміяй у Чэнстахове, заняўшы Трэцяе месца ў катэгорыі "МУЛЬТЫМЕДЫЯ". Наша ўзнагарода - рыцарскі рынграф з выявай Маці Божай Чэнстахоўскай:
31.05.2010. 30 мая 2010 году фільм "Нашы касцёлы" атрымаў Першую ўзнагароду на міжнародным фестывалі хрысціянскага кіно "Niepokalanow'2010"!!!
Гэта цяпер наш гонар - статуэтка Св. Максімільяна Кольбэ, працы Крыстыны Сольскай, знакамітага польскага скульптара, аўтара шматлікіх помнікаў Яну Паўлу II у Польшчы:
18.01.10. Стварыў свой уласны сайт наш сябра - канцэртуючы арганіст Расціслаў Выграненка. Нагадаю, што абсалютную большасць арганных запісаў з нашых касцёлаў маем на дыску толькі дзякуючы яму. Запрашаем наведаць старонку аўтара будучай манаграфіі "Нашы арганы". Дадам, што над манаграфіяй "Нашы арганы" Расціслаў працуе, як мінімум, ужо 10 год! Запрашаем!
14.02.09. Капліца ў Падаўтах Глыбоцкага раёну стала нашай 1100 святыняй. Зябкаўскі сельсавет, задарожская парафія. Капліца хутка занепадае, а глыбоцкія краязнаўцы спяць у шапку...Ці ладзяць чарговыя канцэрты неапаганцам? Няўжо немагчыма хаця б накрыць капліцу якім цэлафанам для басейнаў плывацкіх?
22.05.08. Невядомы здымак Гарадзенскай Фары перад зруйнаваннем.
27.04.08. На сайт дадазены мультымедыйныя прэзэнтацыі.
23.02.08. Пачаўся паступовы пераход "Нашых касцёлаў" з "тарашкевіцы" на сучасны правапіс.
20.11.07. Трагедыя. Абрынулася вежа касьцёла ў Вілейцы. Касьцёл быў пабудаваны Пацамі
як касьцёл уніяцкі. Апекаваўся Сёстрамі Візіткамі з Вільні, якія
тут мелі свой кляштар. З 1839 году касьцёл дзейнічаў як праваслаўны.
Драўляныя руіны доўга не жывуць.
Няўжо трагедыя напаткае і касьцёл сьвятога Антонія ў Бабруйшчыне?
Чытайце ніжэй.
16.10.07. Гэты
лясны касьцёл у Бабруйшчыне (Глыбоцкі раён) зьбіраюцца зносіць,
а на яго мейсцы будаваць праваслаўны манастыр. Мала месца ў лесе?
03.11.07. А дзе знаходзіцца
гэтая каплічка (Вінцэнта Яноўскага)? Прыз той жа.
Адказ знайшлі зноў самі. Вёска
Забалаць Шчучынскага раёну. Надмагільная каплічка пабудавана на
магіле суддзі Вінцэнта Яноўскага сына Антонія, памерлага
ў 1863 годзе. Суддзя валодаў маёнткам "Красуля", які
знаходзіўся непадалёк ад Забалаці.
03.11.07. Аб'яўляем
маленькі конкурс. Трэба адказаць, дзе знаходзіцца гэты касьцёл.
Пераможца атрымае дыск "Нашы касьцёлы".
Конкурс скончаны, бо мы знайшлі
адказ самі. Гэты касьцёлак знаходзіцца ў вёсцы Падзітва радуньскага
дэканату.
16.09.07. Зроблена
англамоўная вэрсія фотафільма "Нашы касьцёлы". Фотафільм
"Нашы касьцёлы" на 70 адсоткаў быў перапрацаваны, былі
ўтвораны новыя часткі і зьменена музычнае суправаджэньне. У кастрычніку
ў кнігарнях зьявіцца новая вэрсія "Нашых
касьцёлаў". Цяпер яна складаецца з дзьвух дыскаў:
1.
CD-дыск з кампутарнай вэрсіяй (асноўная вэрсія) фотаэнцыкляпэдыі
"Нашы касьцёлы". На гэтым CD зьявілася магчымасьць праглядаць
фотаздымкі пэўных касьцёлаў пад гукі аргана, прычым пад гугі аргана
таго касьцёла, які вы праглядаеце. Сьвятыняў стала 1050.
2.
DVD-дыск з вэрсіяй фотаэнцыкляпэдыі (скарочаная вэрсія) для DVD-плэера.
На гэтым дыску таксама два DVD-фільмы: "Нашы касьцёлы"
і "Roman-catholic churches". Апошні фотафільм на агельскай
мове і амаль цалкам адрозны ад фільма "Нашы касьцёлы".
Арыентаваны і для беларускага гледача. На дыску таксама: сьпевы
Марыі Скуратовіч у MP3 фармаце (альбом "Табе, Хрысьце!")
і JPG-файл абраза "Маці Божае Будслаўскае" для раздрукоўкі
на фотадрукарцы.
03.09.07.
Шаноўнае панства, просім Вашай дапамогі ў перакладзе "Нашых
касьцёлаў" на польскую мову.
09.06.07. Новыя зьвесткі
пра мінскі касьцёл Св. Юзафа. Высьветлілася, што пры Керэнскім
(1917) яго адчынілі ізноў як касьцёл, і ён дзейнічаў да 1923 г.,
калі быў перададзены пад архіў Інбелкульта.
24.05.07. Абнавіўся сьпіс
аб'ектаў энцыкляпэдыі, пададзены на галоўнай старонцы. 2020 сьвятыняў.
1000!
1000 нашых сьвятынь!
12.04.07. Колькасьць сьвятыняў
на нашым дыску пераўзышла 1000!!! І цяпер іх ужо 1020. Юбілейным
тысячным аб'ектам стала шматгадовая
капліца ў Рудні-Стаўбунскай. Прычым капліца дзейная, мае ўсё патрэбнае
начыненьне, дарэвалюцыйную рэлігійную літаратуру і знаходзіцца,
не паверыце, у... Веткаўскім раёне! Бліжэйшым часам абновім сьпіс
аб'ектаў нашай энцыкляпэдыі. А назьбіралася іх за 9 месяцаў каля
150. Але ўжо цяпер можна паглядзець наш ТЫСЯЧНЫ
аб'ект - капліцу (інтэр'ер) ў Рудні Стаўбунскай.
Красавік.
Адбылося дзесяць прэзэнтацыяў і паказаў фільма "Нашы касьцёлы"
за год па ўсёй краіне. Апошнія прэзэнтацыі адбыліся ў Івянцы (у
касьцёле сьвятога Міхіла) і ў Браславе (для парафіянаў знакамітай
парафіі).
Ад 8 сакавіка ў менскіх касьцёлах
вядзецца збор подпісаў супраць плянаванай рэканструцыі кляштару
бэрнардынаў пад гатэль з забаўляльным цэнтрам. У звароце вернікаў
на імя Лукашэнкі, у прыватнасьці, гаворыцца: «…мы абураныя бязбожным
планам рэканструкцыі манастырскага комплекса і храма сьв. Іосіфа…
Мы пратэстуем супраць перабудовы асьвечанага храма і манастыра
— месцы малітвы і духоўнага адраджэньня нашага народу — пад гасьцінічны
комплекс, развесяляльныя залі, рэстараны…». Подпісы пад гэтым
адкрытым лістом зьбіраюцца пасьля імшы ў менскіх касьцёлах. Далей
27.01.07. Зьявілася вэрсія
энцыкляпэдыі для DVD плэера! Цяпер 2 дыскі ў адной каробцы (вэрсія
для кампутара плюс вэрсія для DVD плэера). Новы
дызайн вокладкі і ўжо 994 аб'ектаў! Ну канешне ж і новыя артыкулы
(50).
11.2006. Выйшла сэнсацыйная
кніга гарадзенскіх гісторыкаў Андрэя Вашкевіча і Дзяніса Нарэля
па гісторыі каталіцкіх парафій у паўднёва-усходняй частцы Аўгустоўскай
пушчы. Назва гэтай 128 старонкавай кнігі - "Паміж Ласоснай
і Чорнай Ганчай". Манаграфія распавядае пра гісторыю каталіцкіх
парафій (дзьвух абрадаў) у ваколіцах мястэчка Сапоцкін (былой
Прусіі) на сучасным беларуска-польска-літоўскім памежжы. Вельмі
нам прыемна, што ў кнізе былі скарыстаны здымкі з нашай энцыкляпэдыі.
ЧытацьCzytać
01.11.06. Энцыкляпэдыю цяпер
можна набыць у крамах Рэспубліканскага УП "Белкніга":
"Цэнтральная кнігарня", "Падпісныя выданьні"
і ў "Акадэмкнізе".
1.10.06. У Віцебскай Катэдры
пасьля нядзельнай імшы (а 12-й) адбылася прэзэнтацыя энцыкляпэдыі
і быў паказаны наш фільм.
1.10.06. Фотавыставу Дзяніса
Салаша "Сьвятыні Глыбоцкага дэканату" можна паглядзець
цяпер у Віцебскай Катэдры.
17.04.06. Прэзэнтацыя энцыкляпэдыі і паказ фільма
"Нашы касьцёлы" у аршанскім касьцёле сьв. Язэпа.
20.09.06. Дабаўлена да энцыкляпэдыі 100 новых аб'ектаў
- (Цяпер ужо 960 сьвятынь і хутка нас чакае юбілейная 1000). Сьпіс
новых аб'ектаў будзе вывешаны на сайце.
19.09.06. Дабаўлены фотаздымкі Аляксея Фралова.
01.06.06-19.09.06. Дабаўлены 50 новых артыкулаў
па гісторыі сьвятынь.
Выбраныя старонкі
энцыкляпэдыі.
Абяцаем стала падаваць новыя сэнсацыі, ці арыгінальныя артыкулы
(25.12.06 абнаўлённы артыкул - Астроўна):
(Новае) Фотагалерэя:
Самыя лепшыя здымкі энцыкляпэдыі з
кароткімі зьвесткамі (тытул, год пабудовы, стыль) (14.11.06. новая
старонка - Старыя Васілішкі):
Ад аўтара.
Грэка-каталіцкая парафія іконы Маці Божай Нястомнай Дапамогі прапануе вашай увазе свой праект: "Фотаэнцыклапедыя “Нашы касцёлы” - вынік працы 125 фотамастакоў.
Энцыклапедыя ўтрымлівае: DVD-дыск з кампутарнай версіяй фотаэнцыклапедыі
"Нашы касцёлы" і шэсць фільмаў: гэта найперш фільм "Нашы касцёлы" на чатырох мовах (польскай, літвінскай, ангельскай і беларускай), моўныя версіі фільма "Нашы касцёлы" моцна розняцца паміж сабой, бо арыентаваны на рознага гледача. Таксама на дыску фільм "Плініо Карэа дэ Алівейра" (пераклад з англійскай мовы Аляксандра Стральцова-Карвацкага) і музычны фотафільм "Organy kosciola w Miorach" (літв. - "Арганы касцёла ў Мёрах") - праца аднаго з найлепшых арганістаў Еўропы - Расціслава Выграненкі. Адна з новых опцый энцыклапедыі цяпер - прагляд
фотаздымкаў пэўных касцёлаў пад гукі аргана (52 арганныя кампазіцыі з шматлікіх нашых касцёлаў), прычым пад гукі аргана
таго касьцёла, здымкі якога праглядаюцца. Сьвятыняў энцыклапедыя цяпер ўтрымлівае 1252. На дыску таксама: спевы
Марыі Скуратовіч (альбом "Табе, Хрысьце!")
і JPG-файл абраза "Маці Божае Будслаўскае" вялікага фармату для раздрукоўкі
на фотадрукарцы.
У пэўнай ступені, усе каталіцкія архітэктурныя даведнікі з'яўляюцца перавыданнямі серыі кніг ксяндза Я. Жыскара «Nasze Koscioly», Warszawa-Petersburg, 1912-14 r. Наша энцыклапедыя, канешне ж, таксама грунтуецца на слынных тамах, але ўжо амаль праз 100 год і ў выглядзе электроннай фотаэнцыклапедыі. Аддаючы даніну павагі аўтару гэтай абагульняльнай манаграфіі і ўпадабаўшы гэты ласкавы назоў, мы назвалі так і нашу працу.
Канцэпцыя:
Увайшлі ўсе аб’екты, якія на сёння з'яўляюцца каталіцкімі святынямі ці ў бліжэйшы час маглі бы быць перададзены Касцёлу. Увайшло ўсё, за што можа зачапіцца фотакамера, нават калі гэта толькі падмуркі, ці пагорачак ад былое каплічкі. У дадатак да дыску падаецца невялічкі фотаспіс сёння дзейных грэка-каталіцкіх святыняў і 20-хвілінны фільм.
Дакладнасць інфармацыі дасягалася выездам аўтараў непасрэдна на сам аб’ект, архіўнымі крыніцамі, пры гэтым выкарыстоўваліся найноўшыя звесткі з перыёдыкі, інтэрнету.
Восем год працы, 1252 святыні (касцёлы, кляштары, капліцы), новыя і арыгінальныя артыкулы па гісторыі святынь, 6500 фотаздымкаў, і пры гэтым, усё гэта з лепшымі ракурсамі і з інтэр’ерамі. Прыкладна 600 аб'ектаў, якія змяшчае энцыклапедыя, вы не знойдзіце ані ў водным энцыклапедычным даведніку. Таксама падрыхтаваны рэестар яшчэ з некалькіх сотняў святынь, якія плануецца дадаць да нашай энцыклапедыі з цягам часу. Рыхтуецца раздзел "Былыя касцёлы". Толькі асноўнымі чатырма аўтарамі здымкаў (Андрэй Дыбоўскі, Уладзімір Багданаў, Дзяніс Салаш і Канстанцін Шастоўскі) было праехана прыкладна трыста тысяч (300 000!) кілометраў.
Дубляванне дыску дазваляецца без абмежаванняў. Выкарыстанне фотаматэрыялаў энцыклапедыі толькі з дазволу аўтараў.
Набыць
фотаэнцыкляпэдыю можна:
У Менску: у Чырвоным
касьцёле, у кіёску Катэдральнага касьцёла (пл. Свабоды, 9), у краме
"Падпісныя выданьні",
а самую новую вэрсію можна набыць, набраўшы тэлефоныя нумары пададзеныя
ніжэй.
Кошт энцыклапедыі:
30
000 руб.
(!) Энцыклапедыя часова адсутнічае ў вышэйпералічаных кропках гандлю.
Прэзэнтацыя фотаэнцыкляпэдыі адбылася 30 красавіка
2006 года, у нядзелю, у Чырвоным касьцёле. Пра нас пісалі:
.
Пад час прэзэнтацыі быў паказаны наш фільм
"Нашы касцёлы". У выніку, па прапанове
запрошанага на прэзэнтацыю Яго Эксцэленцыі Апостальскага Нунцыя
арцыбіскупа Марціна Відавіча, наш фільм удзельнічаў у 2-гім Міжнародным
фэстывалі хрысьціянскага кіно і тэлевізійных праграм «MAGNIFICAT‘2006»
(7-11 чэрвеня, Глыбокае - Удзела - Мосар). Шматлікімі ўдзельнікамі
фэстывалю наш фільм адзначаўся, як адзін з лепшых. Напрыклад, вядомы
рэжысэр Міхаіл Якжэн, стужка якога (стужка «Родная душа» інфармацыйнага
агенцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы) атрымала прыз каталіцкай
асацыяцыі для камунікацый «Signis-Belarus», выказаўся на конт нашага
фільму так: "Фільм лепшы сярод усіх, ён бярэ сваёй шчырасьцю, прастатой...
Я нават шмат чаго для сябе адкрыў - Беларусь - каталіцкая
краіна...". Хочацца таксама дадаць, што ў фільме выкарыстаны легендарныя
сьпевы Марыі Скуратовіч (дарэчы, толькі што намі быў перавыдадзены на
кампакт-дыску яе легендарны альбом
"Табе, Хрысьце!" - зьвяртайцеся ў Чырвоны
касьцёл), а таксама сьпевы Алесі Ўнукоўскай і Яўгена Савельева.
Таксама пад час гэтай прэзентацыі была адкрыта
фотавыстава Дзяніса Салаша пад назвай "УСЕ
касьцёлы і капліцы Глыбоцкага дэканату". Выстава пазней экспанавалася
ў Глыбоцкім Цэнтры культуры, касцёле святой Тройцы (Глыбокае),
у катэдральным касцёле святой Барбары
(Віцебск).
Выдавец энцыклапедыі: грэка-каталіцкая парафія
іконы Маці Божае Нястомнае Дапамогі.
E-mail: hramy2006gmail.com.
На гэты адрас просім накіроўваць вашыя заўвагі,
пажаданні, гістарычныя звесткі, здымкі. Кожны, хто дасылае здымак
нават хоць адной святыні, якой няма ў нашай энцыклапедыі, атрымоўвае ў падарунак
самую новую версію "Нашых касцёлаў"!
Кантакты:
Баранавіцкі раён
Баранавічы касьцёл 4
Бартнікі капліца 1
Верхняе Чэрніхава капліца 2
Вольна капліца 1
Вялікая Сваротва капліца 1
Гарадзішча касьцёл 1, капліца 1
Жалезніца капліца 1
Ішкальдзь касьцёл 1
Калдычэва капліца 1
Крошын касьцёл 1
Лоцьвічы капліца 3
Лясная касьцёл 1
Мілавіды капліца 1
Моўчадзь касьцёл 2, капліца 1
Новая Мыш касьцёл 1, капліца3
Паланэчка касьцёл 1, капліца 1
Палонка касьцёл 1
Сталавічы касьцёл 1
Сяўрукі касьцёл 1
Юшкавічы касьцёл 1
Берасьцейскі
Берасьце касьцёл 3, кляштар 1, капліца 2
Вісьцічы капліца 1
Дамачава касьцёл 1
Ракавіца капліца 2
Скокі капліца 1
Чарнаўчыцы касьцёл 1
Бярозаўскі
Альшэва капліца 1, касцёл 1
Бяроза касьцёл 1, кляштар 1, капліца 2
Сягневічы касьцёл 1
Сялец касьцёл 1, капліца 1
Ганцавіцкі
Вялікія Круговічы капліца 1
Ганцавічы касьцёл 1
Малькавічы касьцёл 1
Ясянец капліца 2
Дарагічынскі
Агдзямер капліца 1
Антопаль касьцёл 1, капліца 1
Бездзеж касьцёл 1, капліца 1
Дарагічын касьцёл 2
Заказель капліца 1
Новая папіна касьцёл 1
Язьвіны касьцёл 1
Жабінкаўскі
Жабінка касьцёл 1
Крупчыцы капліца 1
Івацэвіцкі
Івацэвічы касьцёл 1
Косава касьцёл 1, капліца 2
Святая Воля касьцёл 1
Целяханы касьцёл 2
Камянецкі
Воўчын касьцёл 1, капліца 1
Высокае касьцёл 2, кляштар 1, капліца 2
Камянец касьцёл 1, капліца 1
Мінькавічы капліца 1
Новая Расна касьцёл 1
Пелішча касьцёл 1
Сюлкі капліца 2
Кобрынскі
Гарадзец касцёл 1
Ківацічы капліца 2
Кобрынь касьцёл 1, капліца 5, калумбарыўм 1
Ластаўкі капліца 1
Яромічы капліца 1
Лунінецкі
Асава касьцёл 1, капліца 1, званіца старога касьцёла 1
Бастынь капліца 1
Лунін касьцёл 1, капліца 1
Лунінец касьцёл 1
Ляхавіцкі
Грушаўка капліца 1
Дарава касьцёл 1, капліца 2
Ліпск касьцёл 1
Ляхавічы касьцёл 2, капліца 7
Макееўшчына капліца 1
Мядзьведзічы касьцёл 1, капліца1
Рачканы касьцёл 1
Савейкі капліца 1
Сваяцічы касьцёл 1, капліца 3
Маларыцкі
Маларыта капліца 1
Пінскі
Асьнежыцы капліца 1
Бакінічы капліца 1
Гарадзішча кляштар 1
Дубае касьцёл 1
Лагішын касьцёл 1, капліца 2
Пінск калегіюм 1, капліца 10, касьцёл 3, кляштар 1
Пружанскі
Асошнікі капліца 1
Бакуны капліца 1
Вялікае Сяло касьцёл 1
Лыскаў касьцёл 1, кляштар 1, капліца 4
Палонск капліца 1
Пружана касьцёл 1, капліца 8
Ружаны касьцёл 2
Чахец капліца 1
Шэрашава касьцёл 1, капліца6
Столінскі
Давыд-Гарадок касьцёл 1
Янаўскі
Моладава капліца 1
Янаў касьцёл 1
Віцебская вобласьць
Аршанскі раён
Ворша калегіюм 1, кляштар 3, касьцёл 1
Гацькаўшчына капліца 1
Ламачына капліца 1
Смаляны касьцёл 1, кляштар 1
Бешанковіцкі
Астроўна касьцёл 1
Бачэйкава капліца-араторый 1
Бешанковічы касьцёл 1, капліца 1
Ула касьцёл 1
Браслаўскі
Ахрэмаўцы касьцёл 1, капліца 1
Барадзінічы касьцёл 1
Белая капліца 1
Богіна капліца 1
Браслаў касьцёл 1, капліца 2
Быстрымаўцы капліца 1
Вайнікішкі капліца 1
Відзы касьцёл 1, капліца 3
Далёкія касьцёл 1
Друйск капліца 1
Друя касьцёл 1, кляштар 1
Дрысьвяты касьцёл 1
Замошша касьцёл 1
Іказьнь касьцёл 1
Краснасельцы капліца 1
Малькі касцёлак 1
Мяжаны касьцёл 1
Опса касьцёл 1
Пагошча касьцёл 1
Пеліканы касьцёл 1, капліца 2
Плюсы касьцёл 1
Секлы капліца 1
Слабодка касьцёл 1, капліца 3
Стара-Дворышча капліца 1
Урбаны касьцёл 1
Яя капліца 1
Віцебскі
Віцебск касьцёл 3, капліца 3
Гарадоцкі
Гарадок капліца 1
Рамні касьцёл 1
Глыбоцкі
Азярцы касьцёл 1
Арэхаўна капліца 1
Бабруйшчына касьцёл 1
Гірстуны капліца 1
Глыбокае касьцёл 1, капліца 6, кляштар 1
Дзеркаўшчына касьцёл 1
Задарожжа касьцёл 1
Залесьсе касьцёл 1
Канстанцінава касьцёл 1
Марэцкія капліца 2
Мосар касьцёл 1, кляштар 1, капліца 6
Падсьвільле касьцёл 1, капліца 1
Панхвілаўшчына капліца 1
Папшычы капліца 3
Празарокі касьцёл 1
Прошкава капліца 1
Прыпернае капліца 1
Пятроўшчына касьцёл 1
Сарокі капліца 1
Тумашы капліца 2
Удзела касьцёл 1, кляштар 1, капліца 1
Ураджайная касьцёл 1, капліца 1
Чарнявічы касьцёл 1
Докшыцкі
Барсукі капліца 2
Бягомль капліца 1
Бярозаўка капліца 2
Валасатка капліца 1
Ваўкалата касьцёл 1
Вілейка касьцёл 1
Гняздзілава капліца 1
Докшыцы касьцёл 1, кляштар 1
Каралеўшчына касьцёл 2
Кіякова капліца 1
Парафіянаў касьцёл 1, капліца 1
Пералоі капліца 2
Порплішча касьцёл 1
Янова капліца 1
Дрысенскі
Асьвея касьцёл 1, кляштар 1
Баліны капліца 1
Бігосава капліца 1
Боркавічы капліца 1
Дрыса касьцёл 1, капліца 2
Росіца касьцёл 1
Дубровенскі
Дуброўна кляштар 1, капліца 1
Лепельскі
Губін касьцёл 1
Лепель касьцёл 1, капліца 4
Лёзьненскі Лёзна капліца 1
Мёрскі
Вята капліца 1
Дзедзіна капліца 1
Дзісна касьцёл 1, капліца 2
Дубашынскі Двор капліца 1
Ідолта касьцёл 1, капліца 1
Лявонпаль касьцёл 1
Мёры касьцёл 1
Мілашава капліца 1
Новы Пагост касьцёл 1
Павяцьце касьцёл 1
Пераброддзе касьцёл 1
Стэфанава капліца 1
Суромшчына капліца 1
Хутар-Дзедзіна капліца 1
Пастаўскі
Аляхнішкі капліца 1
Варапаева касьцёл 1
Груздава касьцёл 1
Дунілавічы касьцёл 1, капліца 1
Казлоўшчына капліца 1
Камаі касьцёл 1
Лучай касьцёл 1
Лынтупы касьцёл 1, капліца 15
Манькавічы капліца 1
Мягуны капліца 1
Навадруцк касьцёл 1
Паставы касьцёл 1, капліца 1
Раманішкі капліца 1
Сергі касьцёл 1
Шынаўшчына капліца 1
Полацкі
Блізьніца касьцёл 1
Быкаўшчына касьцёл
Ветрына касьцёл 1
Заскаркі касьцёл 1
Наваполацак касьцёл 1, капліца 1
Полацак касьцёл 2, калегіюм 1, кляштар 2
Фарынава касьцёл 1, капліца1
Расонскі Расоны капліца 1, касцёл 1
Сенненскі
Сянно капліца 1
Талачынскі
Талачын касьцёл 1, капліца 1
Ушацкі
Кублічы касьцёл 1
Селішча касьцёл 1, кляштар 1
Ухвічы капліца 2
Ушачы касьцёл 1, капліца 1
Чашніцкі Навалукомаль касьцёл 1
Чашнікі капліца 1
Шаркаўшчынскі
Бальнова капліца 1
Баяры капліца 1
Гарадзец капліца 1, касцёлак Плятэраў 1
Германавічы касьцёл 1
Лужкі касьцёл 1, капліца 1
Парэчча капліца 1
Шаркаўшчына касьцёл 1, капліца 2
Шумілінскі
Мікалаева капліца 1
Обаль капліца 1
Шуміліна касьцёл 1
Гарадзенская вобласьць
Астравецкі раён
Астравец касьцёл 2, капліца 1
Бабраўнікі капліца 1
Быстрыца касьцёл 1, капліца 2
Вайдацішкі капліца 1
Варняны касьцёл 1, капліца 1
Варона капліца 1
Вялікія Сьвіранкі касьцёл 1
Гадзілуны капліца1
Гервяты касьцёл 1
Гіры капліца 2
Градаўшчына касьцёл 1
Гудагай касьцёл 1
Дайлідкі касьцёл 1
Дубок касьцёл 1, капліца 2
Жукойні-Жэляцкія касьцёл 1
Завідзененты капліца 1
Кемелішкі касьцёл 1, капліца 3
Клюшчаны касьцёл 1, капліца 1
Лазоўка капліца 1
Лоша капліца 1
Міхалішкі касьцёл 1, капліца 1
Падольцы капліца 1
Пелегрында капліца 4
Ракішкі капліца 1
Сакалойці капліца 1
Слабодка капліца 1
Страча капліца 1
Чэхі капліца 1
Шайкуны капліца 1
Ашмянскі
Аляны капліца 1
Анжадава касьцёл 1
Ашмяны касьцёл 2, капліца 1
Баруны касьцёл 1, кляштар 1, капліца 1
Гальшаны касьцёл 1, кляштар 1, капліца 2
Гароднікі капліца 1
Граўжышкі касьцёл 1, капліца 1
Двор-навасёлкі капліца 1
Жупраны касьцёл 1
Мураваная Ашмянка касьцёл 1, капліца 2
Паляны капліца 1
Піктуша капліца 1
Цудзенішкі касьцёл 1
Бераставіцкі
Вялікая Бераставіца касьцёл 2
Вялікія Эйсманты касьцёл 1
Глебавічы капліца 1
Кватэры капліца 1
Макараўцы касьцёл 1
Малая Бераставіца касьцёл 1
Масаляны капліца 1
Трэцьцякі капліца 1
Ваўкавыскі
Ваўкавыск касьцёл 2, капліца 4
Вільчукі капліца 1
Войткавічы капліца 1
Воўпа касьцёл 1, капліца 1
Вярэйкі касьцёл 1, капліца 1
Гнезна касьцёл 1, капліца 2
Ізабелін касьцёл 1
Лічыцы капліца 1
Мсьцібава касьцёл 1, капліца 3
Новыя Хацькаўцы капліца 1
Падароск касьцёл 1, капліца 1
Рось касьцёл 1, капліца 2
Рэпля касьцёл 1, капліца 2
Старыя Хацькаўцы капліца 1
Шылавічы касьцёл 1
Воранаўскі
Беняконі касьцёл 1
Воранава касьцёл 1
Восава касьцёл 1
Гародна капліца 1
Германішкі касьцёл 1, капліца 1
Жырмуны касьцёл 1
Забалаць касьцёл 1
Канвелішкі касьцёл 1
Кулькішкі капліца 1
Нача касьцёл 1, капліца 1
Падзітва капліца 1
Правожа капліца 1
Пеляса касьцёл 1
Радунь касьцёл 1
Свілы капліца 1
Таўрэлі капліца 1
Тракелі касьцёл 1, капліца 1
Гарадзенскі
Адамавічы касьцёл 1
Адэльск касьцёл 1
Азёры касьцёл 1, капліца 1
Галынка касьцёл 1
Гародня касьцёл 7, кляштар 4, калегіюм 1, капліца 40, курыя1
Гінавічы капліца 2
Гожа касьцёл 1
Грандзічы касьцёл 1
Жытомля касьцёл 1
Занявічы касьцёл 1, капліца 1
Зарачанка касьцёл 1
Індура касьцёл 1
Казловічы касьцёл 1
Калеты капліца 1
Кашубінцы касьцёл 1, капліца 1
Квасоўка касьцёл 1
Копцеўка касьцёл 1
Новая Руда касьцёл 1, капліца 2
Падлабеньне касьцёл 1
Панямонь капліца 1
Парэчча касьцёл 1
Перстунь касьцёл 1
Прывалка касьцёл 1
Путрышкі касьцёл 1
Русота капліца 1
Сапоцкін касьцёл 1, капліца 2
Селіванаўцы касьцёл 1
Скідзель касьцёл 1, капліца 1
Сьвіслач капліца 1
Сьвяцк капліца 1
Дзятлаўскі
Дворэц касьцёл 1
Дзятлава касьцёл 2, капліца 2
Лапушна капліца 1
Наваельня касьцёл 1
Раготна касьцёл 1
Рандзілаўшчына касьцёл 1, капліца 4
Руда Яварская касьцёл 1
Стараельня касьцёл 1
Зэльвінскі
Алексічы капліца 1
Дзярэчын касьцёл 1, капліца 1
Драпаўцы капліца 1
Зэльва касьцёл 1, капліца 1
Крамяніца касьцёл 1, капліца 1
Луконіца касьцёл 1
Міжэрычы касьцёл 1
Старое сяло касьцёл 1
Іўеўскі
Бакшты капліца 1
Бачэшнікі капліца 1
Вікшняны капліца 1
Ганчары капліца 1
Геранёны касьцёл 1, капліца 2
Гудзіненты капліца 1
Дайліды капліца 1
Даўнары капліца 1
Дуды касьцёл 1
Дындылішкі капліца 1
Едзінцы капліца 1
Жамыслаўль касьцёл 1, капліца 2
Іўе касьцёл 1, кляштар 1, капліца 1
Карэвічы капліца 2
Казевічы капліца 1
Каменчане капліца 1
Квяткоўцы капліца 1
Кудзейшы капліца 1
Кузьмічы капліца 1
Лаздуны касьцёл 1
Лаздуны 2-я капліца 1
Ліпнішкі касьцёл 1, капліца 2
Меляхі капліца 1
Мяговічы капліца 1
Рацкішкі капліца 1
Суботнікі касьцёл 1
Сураж капліца 1
Сурвілішкі касьцёл 2
Трабы касьцёл 1
Урцішкі капліца 3
Цэнтральная капліца 1
Чарнелі капліца 1
Юрацішкі касьцёл 1
Ціўнавічы капліца 1
Яськавічы капліца 2
Яталтовічы капліца 1
Карэліцкі
Варонча касьцёл 1, капліца 1
Карэлічы касьцёл 1
Мір касьцёл 1, капліца 1
Обрына капліца 1
Рудзьма капліца 1
Сэрвач капліца 1
Лідскі
Альгоўцы капліца 1
Бахматы капліца 1
Баяркі капліца 1
Белагруда касьцёл 1, капліца 1
Беліца касьцёл 1, капліца 1
Бердаўка касьцёл 2
Бярозаўка касьцёл 1
Вавёрка касьцёл 1
Вашкевічы (Агароднікі) касьцёл 1, капліца 1
Дворышча капліца 2
Дзітва капліца 1
Жырмуны капліца 1
Зарачаны капліца 1
Красная капліца 1
Крупава касьцёл 1
Ліда касьцёл 3, капліца 3
Мінойты касьцёл 1
Мохавічы капліца 1
Нецеч касьцёл 1
Станкевічы капліца 1
Мастоўскі
Багатыровічы капліца 1
Белавічы капліца 1
Вялікая Рагозніца касьцёл 1
Лунна касьцёл 1, капліца 3
Масты касьцёл 1
Мікелеўшчына касьцёл 1
Пескі касьцёл 1, капліца 2
Правыя Масты касьцёл 1, капліца 2
Струбніца касьцёл 1
Ябланава касьцёл 1
Наваградскі
Волкавічы капліца 1
Любча касьцёл 1
Мількавічы капліца 1
Наваградак касьцёл 2, кляштар 1, капліца 4
Нясуцічы капліца 1
Радагошча капліца 1
Слабодка капліца 1
Суляцічы капліца 1
Уселюб касьцёл 1, капліца 2
Слонімскі
Высоцк касьцёл 1
Дзеравянчыцы капліца 1
Ісаевічы капліца 1
Новыя Дзевяткавічы касьцёл 1, капліца 2
Слонім касьцёл 3, кляштар 3, капліца 1
Сялявічы касьцёл 1
Талькаўшчына капліца 1
Смургонскі
Алянец капліца 1
Антосіна капліца 1
Ардашы капліца 1
Вішнева касьцёл 1, капліца 2
Войстам касьцёл 1, капліца 1
Выгаляненты капліца 1
Дабраўляны капліца 1
Данюшава касьцёл 1, капліца 1
Дубатоўка капліца 1
Жодзішкі касьцёл 1, калегіюм 1, капліца 1
Залесьсе капліца 1
Івашкаўцы капліца 1
Калпея капліца 1
Карані капліца 1
Казярнякі капліца 1
Крэва касьцёл 2
Кушляны капліца 2
Малінавая капліца 2
Медрыкі капліца 1
Мілуці капліца 1
Наваспаск касьцёл 1
Наздрачуны капліца 1
Новае Сяло капліца 1
Нястанішкі касьцёл 1, капліца 1
Расла капліца 2
Рыбакі капліца 3
Смургоні касьцёл 1, капліца 4
Солы касьцёл 1
Угляны капліца 1
Сьвіслацкі
Вялікая Сьвенціца капліца 1
Геруцева капліца 1
Грынявічы касьцёл 1
Карэвічы касьцёл 1
Поразава касьцёл 1, капліца 1
Сьвіслач касьцёл 1
Яцьвязь капліца 1
Шчучынскі
Астрына касьцёл 1, капліца 1
Барташы капліца 1
Васілішкі касьцёл 1
Дзембрава касьцёл 1
Жалудок касьцёл 1
Забалаць капліца 1
Ішчальна касьцёл 1
Каменка касьцёл 1
Ляцк касьцёл 1, капліца 1
Новы Двор касьцёл 1, капліца 2
Першамайская касьцёл 1
Ражанка касьцёл 1, капліца 1
Старыя Васілішкі касьцёл 1
Шастакоўцы капліца 1
Шчучын касьцёл 1, калегіюм 1, капліца 3
Яцьвяск капліца 1
Гомельская вобласьць
Веткаўскі раён
Рудня Стаўбунская капліца 2
Рудня-Шлягіна капліца 1
Гомельскі раён
Гомель касьцёл 1, капліца1
Жлобінскі
Жлобін касьцёл 1
Жыткавіцкі
Жыткавічы касьцёл 1
Мазырскі
Мазыр касьцёл 2, кляштар 2
Нараўлянскі раён
Грушаўка касьцёл 1
Петрыкаўскі
Петрыкаў касьцёл 1
Рагачоўскі
Рагачоў касьцёл 1
Антушы касьцёл 1
Рэчыцкі
Рэчыца касьцёл 1
Сьветлагорскі
Сьветлагорск касьцёл 1
Хойнікаўскі
Хойнікі касьцёл 1
Магілёўская вобласьць
Асіповіцкі раён
Асіповічы касьцёл 1
Казімірава касьцёл 1
Бабруйскі раён
Бабруйск касьцёл 2
Ізюмава капліца 1
Бялыніцкі раён
Сьвяцілавічы касьцёл 1
Глускі раён
Глуск капліца 1
Дрыбінскі
Расна касьцёл 1
Касьцюковіцкі
Канічы капліца 1
Кіраўскі Жылічы касьцёл 1
Магілёўскі
Княжычы касьцёл 1
Магілёў касьцёл 2, капліца 3, капліца ў папраўчай калоніі
Мсьціслаўскі
Мсьціслаў касьцёл 2, калегіюм 1
Чавускі
Чавусы касьцёл 1
Чэрыкаўскі
Чэрыкаў касьцёл 1
Шклоўскі
Фашчаўка капліца 1
Шклоў касьцёл 1
Менская вобласьць
Барысаўскі раён
Барысаў касьцёл 1, капліца 2
Зэмбін касьцёл 1
Кішчына Слабада капліца 1
Навішчына капліца 1
Бярэзінскі
Багушэвічы касьцёл 1
Валожынскі
Багданава касьцёл 1
Баравікоўшчына капліца 1
Вайганы капліца 1
Валожын касьцёл 1
Вішнева касьцёл 1, капліца 2
Вялікія Крывічы капліца 1
Дзямідавічы капліца 1
Душкава капліца 4
Забрэжжа касьцёл 1
Івянец касьцёл 2, кляштар 1, капліца 2
Камень касьцёл 1, капліца 1
Лоск касьцёл 1
Падбярэзь капліца 1
Падневічы капліца 3
Перажоры капліца 1
Пяршаі касьцёл 1
Ракаў касьцёл 1, капліца 11
Сівіца капліца 1
Старынкі касьцёл 1
Вялейскі
Абодаўцы капліца 2
Альковічы касьцёл 1, капліца 2
Асьцюковічы капліца 1
Будзькі капліца 1
Вайдзені капліца 2
Вязынь капліца 3
Вялейка касьцёл 1
Ганута капліца 2
Давыдкі касцёл 1
Даўгінава касьцёл 1, капліца 1
Ільля касьцёл 1
Касьцяневічы касьцёл 1
Лукавец касьцёл 1, капліца 1
Мацэвічы капліца 1
Мацькаўцы капліца 1
Папоўцы капліца 1
Родзевічы капліца 1
Рускае сяло капліца 1
Сьцешыцы касьцёл 1
Сэрвач касьцёл 1, капліца 3
Ігуменскі
Ігумен касьцёл 2, капліца 4
Раванічы касьцёл 1
Капыльскі
Бабоўня капліца 1
Вусава капліца 1
Грозаў касьцёл 1
Капыль касьцёл 1
Чырвоная Дубрава капліца 1
Жабчава капліца 1
Клецкі
Галынка капліца 1
Заастравечча касьцёл 1, капліца 1
Карацак капліца 1
Клецак касьцёл 2, кляштар 1, капліца 1
Нагорнае касьцёл 1, капліца 1
Салаўі капліца 1
Койданаўскі
Баравое капліца 1
Волма касьцёл 1, капліца 3
Вялікія Навасёлкі капліца 1
Койданава касьцёл 1
Старынкі касьцёл 1
Фаніпаль касьцёл 1, капліца 2
Крупскі
Бобр касьцёл 1
Крупкі касьцёл 1
Халопенічы касьцёл 1
Лагойскі
Акалова касьцёл 1
Амнішава капліца 1
Гайна касьцёл 1
Ганевічы касьцёл 1, капліца 1
Жардзяжжа капліца 1
Корань касьцёл 1
Лагойск касьцёл 1
Студзянец капліца 1
Хатаевічы (Акцябр) капліца 1
Любанскі
Любань касьцёл 1
Маладзечанскі
Аборак касьцёл 1
Беніца касьцёл 1
Гарадзілава капліца 2
Дамашы капліца 1
Дуброва касьцёл 1
Краснае касьцёл 1, капліца 1
Лебедзева касьцёл 1, капліца 2
Маладзечна касьцёл 3, кляштар 1, капліца 2
Малінаўшчына капліца 1
Маркава капліца 1
Палачаны касьцёл 1
Радашкавічы касьцёл 1, капліца 1
Раёўка капліца 1
Хоўхлава касьцёл 1, капліца 1
Менскі
Бараўляны капліца 1
Борздынь капліца 1
Заслаў'е касьцёл 1
Каралішчавічы касьцёл 1
Менск касьцёл 6, кляштар 2, капліца 23
Раўбічы касьцёл 1, капліца 1?
Сініло касцёл 1
Шабуні капліца 1
Мядзельскі
Баяры капліца 3
Будслаў касьцёл 1, капліца 2
Весялуха касьцёл 1
Грыбкі капліца 1
Засьвір касьцёл 1, кляштар 1, капліца 2
Ілава капліца 2
Кабыльнік касьцёл 1
Канстанцінава касьцёл 1, капліца 2
Крывічы касьцёл 1, кляштар 1, капліца 1
Мядзела касьцёл 1, кляштар 1, капліца 5
Навасёлкі капліца 3
Пронькі капліца 1
Старая Жосна капліца 1
Сьвір касьцёл 1, капліца 2
Шэметава касьцёл 1
Юшкавічы касьцёл 1
Нясьвіскі
Вужанка капліца 1
Вялікая Ліпа капліца 3
Гарадзея касьцёл 1
Друцкаўшчына капліца 1
Завушша капліца 1
Макашы капліца 1
Новыя Навасёлкі касьцёл 1
Нясьвіж касьцёл 2, кляштар 2, капліца 5
Пагарэльцы капліца 1
Пляшэвічы капліца 1
Прасьці капліца 1
Сейлавічы касьцёл 1
Сноў касьцёл 1
Сычы капліца 1