Гнезна
Гнезна. Першапачатковы
партал, па архітэктурнай плястыцы багацейшы за вежавыя парталы
і пакуль што невядомы ў іншых помніках беларускай архітэктуры.
Стыль: Готыка, рэнэсанс
Год пабудовы: 1524-27
Гнезна. Адзін з самых цікавых
помнікаў беларускае архітэктуры. Рарытэт беларускае позьняе готыкі
і рэнэсансу. Касьцёл - збудаваньне з адной вежай, з усходу заканчваецца
трохграннай алтарнай часткай. У 15-16 ст. аналягічны тып касьцёла
быў распаўсюджаны на тэрыторыі Польшчы (Мазовія).
Міхайлаўскі касьцёл у Гнезна - адзін з помнікаў
нашай архітэктуры 15-16 ст., дзе шырака ўжыта для аздабленьня
фасадаў фасонная цэгла (хвалістая, скос, валік). Вядома, што такую
цэглу часта выкарыстоўвалі ў дойлідстве польскага Памор'я, у лівонскай
грамадзянскай і культавай архітэктуры.
Дзьвярны праём паўднёвага фасаду вядзе з касьцёла
ў закрыстыю. Яго акцэнтуе акно круглай формы, якое ў адпаведнасьці
з законамі раманскай і гатычнай архітэктуры знаходзіцца над галоўным
уваходам у храм. У выніку натурных дасьледаваньняў у гэтым дзьвярным
праёме выяўлены аформлены фасоннай цэглай першапачатковы партал,
па архітэктурнай плястыцы багацейшы за вежавыя парталы і пакуль
што невядомы ў іншых помніках беларускай архітэктуры. Дэкор партала
паўднёвага фасада касьцёла аналягічны афармленьню дзьвярнога праёма
ратушы ў Коўне.
У другой палове 16 стагодзя храм у Гнезна быў
ператвораны ў кальвінскі збор, а ў 1643 г. зноў стаў каталіцкім
храмам.
Ля касьцёлу помнік у гонар Тарасовічаў, якія
пасьля вялікага пажару на свае сродкі аднавілі касьцёл.
Старонка энцыкляпэдыі -
Гнезна. Націснуўшы на кнопку з фотакамэрай, вашай увазе (на CD)
будзе прапанаваны фоташэраг здымкаў (звычайна памерам 1024x768
і сярэдняй колькасьцю па 10 здымкаў на касьцёл): агульны від,
элемэнты фасадаў, інтэр'еры, Гнезна і г.д.
Гнезна:

Гнезна на здымку:


|