Фотаэнцыкляпэдыя "Нашы касьцёлы"

Гродно...

Фотаэнцыкляпэдыя           "Нашы Касьцёлы"

Гродно



Гродно. Гарадзенская Катэдра

Стыль: Барока
Год пабудовы: 1678 - 1773

   Гродно. Касьцёл лічыцца па багацьці інтэр'ераў самым багатым на тэрыторыі былое Рэчы Паспалітае.
   Унікальны касьцёльны выхалдовы гадзіньнік з пачатку другой паловы 17 ст. знаходзіўся на вежы езуіцкай калегіі (магчыма, раней ён быў на мясцовай ратушы). У 1725 г. як узгадвае храналягічны запіс, гадзіньнік быў адрамантаваны і зьмешчаны на паўночнай касьцёльнай вежы. Другі такі гадзіньнік у Эўропе, як экспанат, выстаўлены ў лёнданскім музэі навукі і ўжо даўно не працуе. А гарадзенскі гадзіньнік пасьля грунтоўнага адрамантаваньня атрымаў другое жыцьцё. Пайшоў ён 14 IV 1989 г. Яго стрэлкі, якія перамяшчаюцца, а таксама гучаньне звону нагадваюць нам вядомае лацінскае прыслоўе, якое таксама можам выкарыстаць падчас характарыстыкі дзеяў катэдральнага касьцёла: “Fortuna variabilis, Deus mirabilis” (“Лёс пераменны, Бог годны захапленьня”)
   Што да цікавых зьвестак можам аднесьці інфармацыю аб тым, што падчас аднаго з соймаў кароль, разьмясьціўся ў палацы Сапегаў побач з рынкам, што знаходзіўся пры касьцёле з паўднёвага боку. Каб лёгка пераходзіць з палаца ў касьцёл, над вуліцай быў пабудаваны памост і спэцыяльна выбіты ў вежы дзьверы, якія вялі на касьцёльныя хоры.
   За саветамі на прапанову атэістычных уладаў аб ператварэньні сьвятыні ў музэй або канцэртную залю ў замен на дазвол правядзеньня ў ёй у нядзелі і сьвяты св. Імшы, вернікі не згадзіліся перадаць уладам ключы ад сьвятыні. Пасьля ўзарваньня ў 1961 г. найстарэйшай сьвятыні Гародні людзі ведалі, што адданьне ключоў азначала б канчатковую страту касьцёла і яго зьнішчэньне. Па гэтай прычыне на выпадак спробы ўзлому і забраньня сьвятыні сілай, пры касьцёле былі арганізаваныя дзяжурствы.

Старонка энцыкляпэдыі - Гродно. Націснуўшы на кнопку з фотакамэрай, вашай увазе (на CD) будзе прапанаваны фоташэраг здымкаў (звычайна памерам 1024x768 і сярэдняй колькасьцю па 10 здымкаў на касьцёл): агульны від, элемэнты фасадаў, інтэр'еры, Гродно і г.д.  

Гродно:

Гродно

 

 

АБ'ЁМНЫЯ ВЫВЕСКІ

 

www.hramy.com