Гародня
Гародня. Гарадзенская Катэдра
Стыль: Барока
Год пабудовы: 1678 - 1773
Гародня. Касьцёл лічыцца па багацьці
інтэр'ераў самым багатым на тэрыторыі былое Рэчы Паспалітае.
Унікальны касьцёльны выхалдовы гадзіньнік з
пачатку другой паловы 17 ст. знаходзіўся на вежы езуіцкай калегіі
(магчыма, раней ён быў на мясцовай ратушы). У 1725 г. як узгадвае
храналягічны запіс, гадзіньнік быў адрамантаваны і зьмешчаны на
паўночнай касьцёльнай вежы. Другі такі гадзіньнік у Эўропе, як
экспанат, выстаўлены ў лёнданскім музэі навукі і ўжо даўно не
працуе. А гарадзенскі гадзіньнік пасьля грунтоўнага адрамантаваньня
атрымаў другое жыцьцё. Пайшоў ён 14 IV 1989 г. Яго стрэлкі, якія
перамяшчаюцца, а таксама гучаньне звону нагадваюць нам вядомае
лацінскае прыслоўе, якое таксама можам выкарыстаць падчас характарыстыкі
дзеяў катэдральнага касьцёла: “Fortuna variabilis, Deus mirabilis”
(“Лёс пераменны, Бог годны захапленьня”)
Што да цікавых зьвестак можам аднесьці інфармацыю
аб тым, што падчас аднаго з соймаў кароль, разьмясьціўся ў палацы
Сапегаў побач з рынкам, што знаходзіўся пры касьцёле з паўднёвага
боку. Каб лёгка пераходзіць з палаца ў касьцёл, над вуліцай быў
пабудаваны памост і спэцыяльна выбіты ў вежы дзьверы, якія вялі
на касьцёльныя хоры.
За саветамі на прапанову атэістычных уладаў
аб ператварэньні сьвятыні ў музэй або канцэртную залю ў замен
на дазвол правядзеньня ў ёй у нядзелі і сьвяты св. Імшы, вернікі
не згадзіліся перадаць уладам ключы ад сьвятыні. Пасьля ўзарваньня
ў 1961 г. найстарэйшай сьвятыні Гародні людзі ведалі, што адданне
ключоў азначала б канчатковую страту касьцёла і яго зьнішчэньне.
Па гэтай прычыне на выпадак спробы ўзлому і забраньня сьвятыні
сілай, пры касьцёле былі арганізаваныя дзяжурствы.
Старонка энцыкляпэдыі -
Гародня. Націснуўшы на кнопку з фотакамэрай, вашай увазе (на CD)
будзе прапанаваны фоташэраг здымкаў (звычайна памерам 1024x768
і сярэдняй колькасьцю па 10 здымкаў на касьцёл): агульны від,
элемэнты фасадаў, інтэр'еры, Гародня і г.д.
Гародня:


|