Фотаэнцыкляпэдыя "Нашы касьцёлы" - Будслав

Будслав...

Фотаэнцыкляпэдыя           "Нашы Касьцёлы"

Будслав



    Будслав. Старажытны пзрспэктыўны алтар Унебаўзяцьця Найсвяцейшае Дзевы Марыі.

Год пабудовы: 1643-1651

    Будслав. Надзея Высоцкая крыніцу інсьпірацыі архітэктуры алтара бачыць ў эстампе Тамаша Макоўскага, што складае фронтсьпіс да эмблематычнай працы Г. Більдзюкевіча (Вільня 1610 г.) Фронтсьпіс атрымаў архітэктанічную форму ў выглядзе раньнебарочнай эдыкулы з некалькімі карынфскімі калёнамі з канэлюрамі i фігурамі ўвасабленьня цнотаў на ix фоне. Аляксандр Ярашэвіч правёў аналіз архітэктуры, вызначаючы яе, як раньнебарочную. Пішучы пра структуру алтара, y якой «выкарыстаны аптычныя эфэкты штучнай пэрспэктывы», ён указаў, што гэты характэрны для барока прыём знайшоў найлепшы прыклад y Scala Regia («Скала Рэджы») Бэрніні ў базыліцы сьв. Пятра ў Рыме. Ала Лявонава сьцісла апісвае структуру алтара, але ў асноўным займаецца скульптурамі. Яна падкрэсьлівае ix сарматызм. Звяртае таксама ўвагу на флямандскі характар дэталяў i арнамэнтыкі алтара. Марыя Каламайская-Саед, прапанавала флямандскую крыніцу інсьпірацыі - выяву трыумфальнай брамы з порцікам дванаццаці імпэратараў, выстаўленых паводле праекту Пятра Паўла Рубенса з нагоды ўезду кардынала інфанта Фердынада Аўстрыйскага ў Антверпен y 1635 г. Аналізуе перш за ўсё ідэйную праграму структуры алтара i сукупнасьці яго скульптур. Пошук паралелі ў падборы постацяў настолькі пераканаўчы, што ў абодвух творах сэрыі фігур y нішах прадстаўляюць продкаў Маці Божай i кардынала Фердынанда. Затое выяўляецца істотная розьніца ў архітэктанічнай структуры, бо Рубенс не выкарыстаў падыходу, мэтаю якога было стварэньне эфэкта ілюзорнай глыбіні. Але Крыніцу інсьпірацыі для алтара трэба шукаць ў італьянскім мастацтве. Канцэпцыя ілюзіі глыбіні, дзякуючы выкарыстоўваньню пэрспэктыўнага падыходу, мае ў Італіі яшчэ рэнэсансавую традыцыю. Крыніцай інсьпірацыі сталі, на маю думку, гравюры, якія прадстаўляюць «архітэктанічнае вынаходніцтва» Мантаны. Джаванні Баціста Мантана нарадзіўся ў 1543 г. у Мілане. Славутым вучнем Мантаны быў Джаваньні Баціста Сор'я, які пасьля яго сьмерці выдаў тры альбомы з рысункамі i праектамі (у 1624-28 гг.). Стваральнік алтара ў касьцёле мястэчка Будслав чэрпаў натхненьне ў кнізе Мантаны, якая называлася «Scielta d. varii Tempietti antichi», што выдаў Сор'я ў 1624 г. Аналёгію пляна крылаў алтара ў Будславе, знаходзім ў Мантаны на грав. N14. Гравюра паказвае маўзалей y пляне крыжа з трохабсідным абходам i ўвагнутым фасадам. Крылы ў чвэрць кола ўтвараюць эксэдру, абстаўленыя калёнамі ў раўнамерным рытме i роўнай вышыні, без пэрспэктыўных скарачэньняў. Франтальнае прасла крыла, падобна як y Будславе, зачынена прама i ўвенчана дзьвюма фігурамі. Аб тым, што Мантана захапляўся праблемаю пэрспэктыўных ілюзій праз выкарыстоўваньне калёнаў рознай вышыні, сьведчыць паказаная на грав. N 25 сьвятыня all'antica, y якой базылікальны інтэр'ер мае навы, якія пашыраюцца ад ўваходу ў глыбіню, з калёнамі штораз вышэйшымі i штораз вышэй пастаўленымі. Менавіта гэта гравюра натхніла Берніні на скампанаваньне Scala Regia ў ватыканскім палацы. На ўздзеяньне пэрспэктыўных кампазыцый Мантаны ўказвае праект Берніні з 1625 г. архітэктанічнай аправы ў прэзбітэрыі базылікі сьв. Пятра ў Рыме. Хто мог быць аўтарам праекту алтара ў Будславе, адказ можа быць толькі адзін: прафэсійны архітэктар, a менавіта з кола каралеўскага двара Уладзіслава IV. Сярод каралеўскіх архітэктараў, працуючых y ВКЛ, вызначаўся актыўнасьцю Джавані Баціста Гіслені. На Гіслені, як на аўтара праекта алтара, указвае таксама яго праект незвычайнага касьцёла з плянам y выглядзе паўкола. Фасад y сярэдняй частцы прамы, a бакавыя часткі ўтвараюць два чвэрцьколавыя крылы. У будслаўскім алтары адзначыўся сваёй індывідуальнасьцю разьбяр Пётр Грамель. Ен адлюстраваў гэта не толькі ў выразнай фігурнай разьбе, але таксама ў арнамэнтыцы, поўнай фантазіі: дэкаратыўная прэдзела з матывамі ільвоў, a таксама багатыя арнамэнтальныя кампазыцыі на фрызе анаблемэнта. Таксама да яго інсьпірацыі можна залічыць дэкарацыю ствалоў калёнаў y выглядзе дробна рыфлёных ліштваў «у ваду», якія замяняюць канелюры. Гэты маньерыстычны — адносна клясычнай формы — матыў бярэ свой пачатак y нідэрляндскім мастацтве.Незвычайны матыў гермаў, якія падтрымліваюць капітэлі пры сярэднім абразе, напэўна, быў ўзяты Грамелем з алтара Сьвятога Крыжа ў трансэпце нясьвіскага касьцёла езуітаў, выкананага ў Падуі ў 1583-86 гг.

Старонка энцыкляпэдыі - Будслав. Націснуўшы на кнопку з фотакамэрай, вашай увазе (на CD) будзе прапанаваны фоташэраг здымкаў (звычайна памерам 1024x768 і сярэдняй колькасьцю па 10 здымкаў на касьцёл): агульны від, элемэнты фасадаў, інтэр'еры, Будслав і г.д.    

Будслав:

Будслав

Будслав:

Будслав

 

 

АБ'ЁМНЫЯ ВЫВЕСКІ

 

www.hramy.com