Brasław
Brasław. Санктуарыюм Маці
Божае Браслаўскае - Каралевы Азёраў.
Стыль: Нэараманскі
Год пабудовы: 1824, 1897
Brasław. У 1897 годзе
стары касьцёл 1824 года капітальна перабудаваны. Пры перабудове
выкарыстаны ўчасткі паўночнай і ўсходняй сьценаў, якія захавалі
ўзорыстую каменную муроўку (мясцовы прыём - "браслаўская
мазаіка") - колаты бутавы камень з арнамэнтальнымі мазаікамі
з маленькіх каменьчыкаў на вапнавай рошчыне. Найбольш часта
сустракаюцца выявы сонца, якіх спэцыялісты налічваюць больш
за 10, а на алтарнай сьцяне каменчыкі ўтвараюць кола, у якім
бачны лічбы ці літары. Прачытаць іх немагчыма, бо яны не поўнасьцю
захаваліся. Прыгожа глядзіцца і больш позьняя муроўка.
Храм - Санктуарыюм Маці Божае Браслаўскае - Каралевы Азёраў.
Касьцёл у мястэчку Brasław за саветамі - адзін з галоўных
каталіцкіх цэнтраў.
Старонка энцыкляпэдыі
- Brasław. Націснуўшы на кнопку з фотакамэрай, вашай увазе
(на CD) будзе прапанаваны фоташэраг здымкаў (звычайна памерам
1024x768 і сярэдняй колькасьцю па 10 здымкаў на касьцёл): агульны
від, элемэнты фасадаў, інтэр'еры, Brasław і г.д.
Brasław:

Brasław:


|