Браслаў
Браслаў. Санктуарыюм Маці Божае
Браслаўскае - Каралевы Азёраў.
Стыль: Нэараманскі
Год пабудовы: 1824, 1897
Браслаў. У 1897 годзе стары
касьцёл 1824 года капітальна перабудаваны. Пры перабудове выкарыстаны
ўчасткі паўночнай і ўсходняй сьценаў, якія захавалі ўзорыстую
каменную муроўку (мясцовы прыём - "браслаўская мазаіка")
- колаты бутавы камень з арнамэнтальнымі мазаікамі з маленькіх
каменьчыкаў на вапнавай рошчыне. Найбольш часта сустракаюцца
выявы сонца, якіх спэцыялісты налічваюць больш за 10, а на алтарнай
сьцяне каменчыкі ўтвараюць кола, у якім бачны лічбы ці літары.
Прачытаць іх немагчыма, бо яны не поўнасьцю захаваліся. Прыгожа
глядзіцца і больш позьняя муроўка.
Храм - Санктуарыюм Маці Божае Браслаўскае - Каралевы Азёраў.
Касьцёл у мястэчку Браслаў за саветамі - адзін з галоўных каталіцкіх
цэнтраў.
Старонка энцыкляпэдыі
- Браслаў. Націснуўшы на кнопку з фотакамэрай, вашай увазе (на
CD) будзе прапанаваны фоташэраг здымкаў (звычайна памерам 1024x768
і сярэдняй колькасьцю па 10 здымкаў на касьцёл): агульны від,
элемэнты фасадаў, інтэр'еры, Браслаў і г.д.
Браслаў:

Браслаў:


|